Гэта адбылося, калі Муратаў быў у купэ. Яго аблілі алейнай фарбай з ацэтонам. Паводле пацярпелага, нападнік выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў».
Сёньня «Новая газета» паведаміла, што Дзьмітрый Муратаў пасьля нападзеньня прайшоў абсьледаваньне ўрачоў у Самары. У яго дыягнаставалі апёк вачэй і каньюнктывы, рагавіца цэлая.
Паліцыя ў Маскве затрымала аднаго падазраванага ў нападзе на Дзьмітрыя Муратава, паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы тэлеграм-канал «База», выданьне РБК і дзяржаўнае агенцтва ТАСС. Паводле дадзеных «Базы», нападніка завуць Ільля Маркавец, яму 37 гадоў, сьцьвярджаецца, што ён грамадзянін Украіны з Чарнігава. Другі падазраваны, 41-гадовы Мікалай Трыфанаў, знаходзіцца ў вышуку, сьцьвярджае выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны абстрэл вакзалу ў Краматорску: загінулі ня менш за 39 грамадзян і звыш 100 атрымалі раненьні. ФОТА