Калі тры цягнікі ўжо выйшлі з краматорскага кірунку (Славянск, Краматорск, Ліман), стала вядома, што расейская авіяцыя пашкодзіла чыгуначныя шляхі. Пасажыраў давялося выводзіць зь цягнікоў і тэрмінова аднаўляць дарогу.
Пасьля тэрміновага рамонту ўсе цягнікі, хоць і на невялікай хуткасьці, змаглі праехаць пашкоджаны ўчастак і давезьці грамадзян у бясьпечнае месца.
Напярэдадні ўкраінскія ўлады заклікалі жыхароў Данецкай і Луганскай абласьцей тэрмінова эвакуавацца. Паводле Генштабу Ўкраіны і заходніх выведак, Расея сьцягвае свае войскі, каб атакаваць некантраляваныя ёю раёны Данецкай і Луганскай абласьцей. Міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба падчас візыту ў NATO заявіў, што гэтая бітва можа дасягнуць маштабаў Другой сусьветнай вайны з удзелам танкаў, авіяцыі і ракетных сыстэм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны напад на вакзал Краматорску, дзясяткі забітых, якія ехалі ў эвакуацыю. 44-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO: Расея засяродзіць новыя ўдары па ўсходзе і поўдні Ўкраіны