Намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч сказаў, што апошнім часам на Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дывэрсій.
Такую лічбу Казакевіч агучыў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
Паводле МУС, усе «тэрарыстычныя напады» маюць падобны почырк. Казакевіч заявіў, нібыта ўсе затрыманыя «рэйкавыя партызаны» дзейнічаюць з карысьлівых матываў.
30 сакавіка сілавікі затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у дывэрсіях на чыгунцы. Двух чалавек моцна паранілі, іх давялося шпіталізаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бегалі, нешта зь лесу цягнулі цяжкае ў мяшку». Новыя падрабязнасьці затрыманьня «рэйкавых партызанаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома