У Беларусі ўвялі дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на асобныя нехарчовыя тавары.
Прэс-служба ўраду Беларусі паведаміла, што такія меры былі прыняты «для падтрыманьня цэнавай стабільнасьці на спажывецкім рынку» і выключэньня магчымага спэкуляцыўнага росту цэн і дэфіцыту адносна асобных таварных пазыцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Беларусі падпісаў плян падтрымкі эканомікі ва ўмовах санкцый, які абяцае льготы бізнэсуДзяржаўнае рэгуляваньне цэн уведзена на мыла, туалетную паперу, папяровыя сурвэткі, падгузьнікі, гігіенічныя пакеты, парашковыя сынтэтычныя мыйныя і чысьцільныя сродкі, зубную пасту, абутак для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.
«У мэтах мінімізацыі росту адпускных цэн зьніжаны на 5% гранічныя памеры аптовых і гандлёвых надбавак на мяса (ялавічына і сьвініна на костцы, куры (тушка), хлеб, макаронныя вырабы»), — паведамляе прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забарона грузаперавозак з ЭЗ: Колькі беларусаў пацярпіць і што страціць Беларусь