Суд у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі асудзіў актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк дадаткова на 1 год зьняволеньня.
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў, паведамляе сайт Charter97.org.
«Паліна на судзе паводзіла сябе мужна. У апошні месяц над калёніяй дзень і ноч ляталі самалёты РФ. І па тым, што іх зараз ня стала, Паліна зразумела, што Ўкраіна перамагае. Паліна жадае ўкраінцам мужнасьці і шчасьця і рашучасьці, — сказаў сайту Андрэй Шарэнда, муж актывісткі.
Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі летась на 2 гады калёніі. На свабоду яна мела выйсьці ў верасьні сёлета. У лютым яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк завялі чарговую крымінальную справу