Сэнат ЗША 7 красавіка пераважнай большасьцю галасоў падтрымаў заканадаўства, якое пазбаўляе Расею і Беларусь статусу найбольшага спрыяньня ў гандлі з прычыны ўварваньня ва Ўкраіну.
Рашэньне Сэнату ЗША на практыцы дазваляе ўвесьці больш высокія тарыфы на імпарт зь дзьвюх гэтых краін, паведамляе Reuters.
Ухвалены Сэнатам законапраект цяпер вернецца ў Палату прадстаўнікоў. Палата прадстаўнікоў прыняла яго ў мінулым месяцы, але ў Сэнаце дэмакраты і рэспубліканцы да гэтага часу спрачаліся, ці варта ў сувязі з гэтым актам зацьвердзіць указ прэзыдэнта Джо Байдэна, які забараняе імпарт расейскіх энэрганосьбітаў. У выніку дыскусіі Сэнат прагаласаваў за адмову ад імпарту энэрганосьбітаў з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць найбуйнейшых банкаў, інвэстыцый у Расею і расейскіх эліт