Вялікая Брытанія замарожвае расейскія актывы на 350 мільярдаў даляраў

Ліз Трас

Улады Вялікай Брытаніі замарожваюць расейскія актывы на суму 350 мільярдаў даляраў у сувязі з вайной РФ, якая працягваецца супраць Украіны

Афіцыйная заява ў сувязі з гэтым будзе зробленая да канца тыдня, паведаміла ў сераду, 6 красавіка, кіраўніца брытанскага МЗС Ліз Трас падчас візыту ў Польшчу.

Пра гэта піша DW.

Паводле Трас, рэжыму ў Маскве больш недаступныя «звыш 60% валютных рэзэрваў у памеры 604 мільярдаў даляраў». Трас падкрэсьліла, што «скаардынаваныя санкцыі адкідаюць расейскую эканоміку ў савецкую эру». «Але мы можам і павінны зрабіць больш», — заявіла яна, заклікаўшы забараніць расейскім караблям заходзіць у заходнія парты і «ўзгадніць дакладны графік спыненьня імпарту расейскай нафты, вугалю і газу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябры ЭЗ узгаднілі новы пакет санкцый супраць Расеі

Акрамя таго, кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі заклікала партнэраў па NATO і «вялікай сямёрцы» ўвесьці абмежаваньні ў адносінах да галінаў прамысловасьці, якія папаўняюць ваенную казну прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна. У сувязі з гэтым яна згадала золатаздабычу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Шакуціна, Пефціева, Баскіна ды іншых