Навіны палітвязьняў: асуджаных нашаніўцаў перавялі ў Магілёў

Палітвязьні Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко

У Беларусі па стане на 6 красавіка 1108 палітвязьняў.

Нашаніўцаў перавялі ў калёніі

Палітвязьня Андрэя Скурко перавялі ў Магілёў. Аб гэтым паведаміла ягоная жонка Паліна ў фэйсбуку.

Таксама перавялі ў калёніі і другога фігуранта справы, Ягора Марціновіча. Ён таксама будзе адбываць пакараньне ў Магілёве.

Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэклямы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры).

Прысуд агучылі 15 сакавіка. Судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч вынесла вырак: Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года зьняволеньня, як і прасіла пракуратура.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ва ўсіх лістах скардзіцца на праблемы зь перапіскай». Ігар Лосік за кратамі 648 дзён
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая палітзьняволеная Натальля Хершэ: «Я спынюся, калі выйдзе апошні палітвязень»