Правайдэр, рэагуючы на патрабаваньне «Роскомнадзору», заблякаваў сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асьвятлялася хроніка расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.
Уладальніца сайту Натальля Грынчак зьвярнулася да правайдэра з пытаньнем, якое дачыненьне да гэтага мае «Роскомнадзор».
«Адказ мяне зьдзівіў. Аказваецца, што „Роскомнадзор“, які зьяўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блякаваць доступ да сайта як па імені дамэну, так і па IР-адрасе — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі», — цытуе словы Грынчак «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белсат» забаранілі і ў Расеі