«Мая прыхільнасьць да газаправоду „Паўночны паток – 2“ была відавочнай памылкай. Мы трымаліся за масты, у якія Расея больш ня верыла, аб чым нас папярэджвалі нашы партнэры», — цытуе палітыка Deutsche Welle.
Штайнмаер таксама прызнаў няўдачу «са стварэньнем агульнаэўрапейскага дома з удзелам Расеі» і спробай уключыць Расею ў агульную архітэктуру эўрапейскай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ураду Польшчы: «Палітыка Нямеччыны прывяла да сілы Расеі, якая вынікае зь яе манаполіі на пастаўку сыравіны»Штайнмаера ў апошнія дні, адзначае Deutsche Welle, крытыкавалі за тое, што ён да гэтага часу не выказаўся наконт уласных пралікаў, асабліва падчас яго працы на пасадзе міністра замежных спраў. Паводле прэзыдэнта Нямеччыны, яго памылка палягала ў тым, што ён ня мог сабе ўявіць, што Ўладзімір Пуцін празь імпэрскае вар'яцтва, якое ахапіла яго, пойдзе на поўнае эканамічнае, палітычнае і маральнае разлажэньне сваёй краіны.
Штайнмаер запэўніў, што з Расеяй пры Пуціну «вяртаньня да даваеннага статус-кво ня будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Балтыі адмовіліся ад расейскага газу, Нямеччына надалей супраць эмбарга