Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра навіну, што расейскія вайскоўцы адсылалі зь Беларусі дадому нарабаванае ва Ўкраіне. Да іх спрэчкі далучаецца Аляксандар Лукашэнка.
Грышка:
Заўжды расейскія захопнікі
Народ рабуюць, нібы гопнікі.
Нарабавалі хто што мог яны,
Ды не давезьлі да Тамбоўшчыны.
А Пуцін хутка акачурыцца,
Ён Украінаю падушыцца.
І ў ягоным цёмным княстве
Вайна пачнецца грамадзянская.
Саўка:
Всё эта няпраўда!
Всё эта ня так!
Всё эта няпраўда!
Грышка:
Убачым мы канец імпэрыі.
Калі казаць пра гэта вершамі —
Апошнія ды будуць першымі.