У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за палітычныя погляды, грамадзкую дзейнасьць, падтрымку ўкраінскага войска, а таксама зь іншых прычынаў. З канца сакавіка адбываюцца масавыя затрыманьні мэдыкаў.
Затрыманьне загадчыка падстанцыі хуткай дапамогі
Першага красавіка затрымалі загадчыка Навабеліцкай падстанцыі хуткай мэдычнай дапамогі Сяргея Савіча, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як мяркуе адзін са знаёмых затрыманага, нагодай стала паведамленьне кагосьці з калег у сілавыя структуры аб раздрукоўцы «Не — вайне» ў асабістым аўтамабілі і нэгатыўнае стаўленьне да прыпаркаваных на стаянцы для мэдтранспарту аўтамабіляў расейскіх вайскоўцаў, якія ён прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.
Нядаўна калектыў падстанцыі зьбіраў сродкі для патрэб параненых вайскоўцаў РФ. Сяргей Савіч не падтрымаў такой ініцыятывы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады дагэтуль не патлумачылі масавых затрыманьняў мэдыкаў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: затрымалі былога фігуранта справы «Белага легіёну» і IT-спэцыяліста, які зрабіў фота расейскай вайсковай тэхнікі