«Сёньня сабралі 15 целаў на вуліцы Ябланскай, таксама людзі са зьвязанымі рукамі і ўсім стралялі ў галаву», — паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Суспільне» Сяргей Каплычны, кіраўнік рытуальнай службы Бучанскай грамады.
Паводле яго, у часе акупацыі расейцы не дазвалялі хаваць сваіх ахвяр. «Яны казалі: холадна яшчэ, няхай паляжаць», — дадаў ён.
«Цяпер прыкладна 300-340 па Бучы за сёньня, але гэта яшчэ ня ўсё. Мы проста не пасьпяваем. Яшчэ шмат каго хавалі ў агародах, у дварах. Дакладную колькасьць немагчыма вызначыць, таму што шмат людзей хавалі ў дварах дамоў. Няма сьпісаў усіх ахвяр», — дадаў Сяргей, супрацоўнік рытуальнай службы.
3 красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў эфіры амэрыканскага тэлеканалу CBS абвінаваціў Расею ва ўчыненьні генацыду і спробе зьнішчыць «увесь народ» Украіны, калі выявілі масавыя пахаваньні цывільных жыхароў у Бучы, меркавана забітых расейскімі вайскоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвінаваціў Расею ва ўчыненьні генацыдуМіністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заклікаў Міжнародны крымінальны суд і міжнародныя арганізацыі як мага хутчэй прыбыць у Бучу і іншыя гарады і паселішчы Кіеўскай вобласьці, каб сабраць доказы ўчыненых расейцамі ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік брытанскай выведкі: сьмяротныя пакараньні ва Ўкраіне былі часткай пляну Пуціна