Яўген Дзікі: «Дапаможам народу Беларусі вызваліцца ад акупацыі, калі яе войска пойдзе на Ўкраіну»

Your browser doesn’t support HTML5

«Вайна мае закончыцца толькі поўнай капітуляцыяй Расеі, зь беларускіх добраахвотных батальёнаў пачынаецца гісторыя вызваленьня беларускага народу ад рэжыму Лукашэнкі і маскоўскай акупацыі». Пра гэта і іншае ў эфіры Свабоды Premium гаворыць Яўген Дзікі, вядомы ўкраінскі навуковец, кандыдат біялягічных навук, дырэктар Антарктычнага навуковага цэнтру. Ён – вэтэран батальёну «Айдар», ваяваў у 2014-м, быў камандзірам роты, дэмабілізаваны праз раненьне, быў валянтэрам падчас першай чачэнскай вайны, цяпер ваюе ў тэрытарыяльнай абароне Кіева.