Украінцы апублікавалі здымкі зьнішчанага расейцамі самалёту «Мрія»

«Мрія»

Вось так сёньня выглядае самалёт Ан-225 «Мрія», адзін з самых вялікіх самалётаў у сьвеце ўкраінскай вытворчасьці. Ён быў зьнішчаны ў лютым 2022 года ў аэрапорце Гастомель пад Кіевам у выніку авіяналёту расейскіх войскаў.

Фотаздымкі з Гастомеля публікуе Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Дзяржаўны канцэрн «Украбаронпрам» заявіў, што на аднаўленьне знішчанага ўкраінскага самалёта спатрэбіцца больш за тры мільярды даляраў.

На момант уварваньня Ан-225 «Мрія» знаходзіўся на рамонце ў аэрапорце Гастомеля, таму не пасьпеў пакінуць Украіну.

29 сакавіка «Украбаронпрам» абвясьціў аб зьняцьці Сяргея Бычкова з пасады генэральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Антонов», якое ўваходзіць у склад канцэрна.

«Прычынай звальненьня стала службовае расьсьледаваньне, у прыватнасьці, праверкі асобных фактаў, апублікаваных у СМІ», — гаворыцца ў паведамленьні. Пра якія менавіта апублікаваныя факты, у паведамленьні не ўдакладняецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомельскай вобласьці фіксуюць шматлікія ДТЗ з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі