Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі правёў нараду з чыноўнікамі эканамічнага блёку.
«На сустрэчы абмяркоўваліся крыніцы фінансаваньня выдаткаў, у прыватнасьці, уласныя падатковыя паступленьні і дапамога міжнародных партнэраў Украіны. У гэтым жа кантэксьце закраналіся пэрспэктывы заплянаванага на красавік пераходу на спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня», — гаворыцца ў паведамленьні Мінфіну Ўкраіны.
Паведамляецца, што ўдзельнікі нарады таксама абмеркавалі пасяўную кампанію, у прыватнасьці, забесьпячэньне аграрыяў палівам. Абмяркоўваліся шляхі дывэрсыфікацыі імпарту паліва і абароны энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ад расейскіх ваенных бамбардзіровак.
Нягледзячы на заявы Расеі пра тое, што яе так званая «спэцыяльная апэрацыя» ва Ўкраіне ня мае на мэце зьнішчэньне грамадзянскіх аб’ектаў, расейскія войскі штодня абстрэльваюць грамадзянскія і прамысловыя раёны, наносячы значныя страты інфраструктуры. Аднак пакуль цяжка назваць памер шкоды, бо абстрэлы не спыняюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца беларускай суполкі Мікалаева загінула. Яе цела знайшлі пад заваламі падарванай абласной адміністрацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі не выключае візыту ў Кіеў