«Яны чамусьці гавораць, што мы гэта зрабілі. Насамрэч, гэта зусім не адпавядае рэчаіснасьці. Мы гэтага не камэнтуем», — заявіў Данілаў.
Данілаў таксама сказаў, што здарэньне адбылося на тэрыторыі «Белгародзкай народнай рэспублікі» і было справай рук мясцовых жыхароў, якія пачынаюць «нешта разумець».
Пра пажар на нафтабазе ў Белгарадзе ў пятніцу паведаміў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў у сваім Telegram-канале.
«Адбыўся пажар на нафтабазе ў горадзе Белгарадзе. Усе надзвычайныя службы выехалі на месца. Прымаюцца захады для яго ліквідацыі», — сказаў ён.
На відэа трапіла атака на нафтабазу двух гелікоптэраў. Гладкоў заявіў, што ўдар па ёй нанесьлі два ўкраінскія верталёты, якія прыляцелі на малой вышыні (Белгарад за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад украінскай мяжы).
«Пажар на нафтабазе адбыўся з прычыны авіяўдару з двух верталётаў Узброеных сіл Украіны, якія зайшлі на тэрыторыю Расеі на нізкай вышыні», — сказаў Гладкоў.
Ніякіх відэа ці дадатковых тлумачэньняў, як гелікоптэры перасеклі мяжу, не было.
Удзень 1 красавіка Вячаслаў Гладкоў паведаміў у сваім Telegram-канале, што два чалавекі пацярпелі.
«Пачынаем расьсяляць жыхароў вуліц Паштовай, Макаранкі і Канстанціна Заслонава ў больш бясьпечнае месца», — напісаў губэрнатар.