Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на першага намесьніка старшыні падатковага камітэту ўкраінскага парлямэнту Яраслава Жалезьняка.
Ухвалены закон уносіць зьмены ў раней прыняты закон «Аб асноўных прынцыпах прымусовага адбіраньня ва Ўкраіне аб’ектаў права ўласнасьці Расейскай Фэдэрацыі і яе рэзыдэнтаў» і фактычна пашырае яго дзеяньне таксама на:
- фізычных асобаў — грамадзянаў РФ;
- асобаў, якія не зьяўляюцца грамадзянамі РФ, але маюць шчыльную сувязь з агрэсарам (маюць у РФ месца жыхарства або займаюцца там асноўнай дзейнасьцю );
- юрыдычных асобаў (іх філіялаў і прадстаўніцтваў), якія працуюць ва Ўкраіне, але бэнэфіцыярам якіх зьяўляецца РФ;
- юрыдычных асобаў ва Ўкраіне, у якіх РФ валодае наўпрост або ўскосна доляй у капітале або зьяўляецца заснавальнікам / бэнэфіцыярам.
Акрамя таго, пад дзеяньне закону могуць падпасьці фізычныя або юрыдычныя асобы незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства, якія публічна адмаўляюць або падтрымліваюць учыненьне збройнай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны.
Нацыяналізаваць можна маёмасьць кампаніяў і грамадзянаў, якія падтрымліваюць устанаўленьне і зацьвярджэньне часовай акупацыі часткі тэрыторыі Ўкраіны, якія не спынілі ажыцьцяўленьня сваёй эканамічнай дзейнасьці на тэрыторыі РФ у пэрыяд дзеяньня ваеннага становішча ва Ўкраіне.
Акрамя таго, закон адзначае, што ўсю нацыяналізаваную маёмасьць накіруюць «у лік будучых рэпарацый на карысьць Украіны, адносна якой учыненая агрэсія з боку Расейскай Фэдэрацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Handelsblatt: У выпадку зрыву пастаўкі газу Нямеччына пагражае Расеі канфіскацыяй актываў