Вярхоўная Рада Ўкраіны забараніла выкарыстаньне літараў «Z» і «V» у якасьці сымбаляў расейскага ўварваньня

Сымфэропаль, анэксаваны Расеяй Крым, 11 сакавіка 2022 г.

Сымфэропаль, анэксаваны Расеяй Крым, 11 сакавіка 2022 г.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

Цяпер украінскае заканадаўства дапоўненае новымі тэрмінамі «дзяржава-тэрарыст» і «сымболіка ваеннага ўварваньня расейскага нэанацысцкага таталітарнага рэжыму ва Ўкраіну».

Забароненая любая прапаганда расейскага рэжыму, акту агрэсіі супраць Украіны з боку Расеі, у тым ліку выкарыстаньне сымболікі ўварваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія дэпутаты прапанавалі прыраўняць георгіеўскую стужку і сымбаль Z да нацысцкіх і камуністычных сымбаляў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне забароняць дэманстрацыю літары Z як знака падтрымкі вайны