Ужо сёньня: дзень памяці Пімена Панчанкі

Пімен Панчанка

Падзеі 2 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1996 — у Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ-12 фактаў пра Менскую Вясну-1996

1997 — падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.

Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын пасьля падпісаньня дамовы аб утварэньні саюзу Беларусі і Расеі, 1997

У гэты дзень нарадзіліся

742Карл Вялікі, кароль франкаў, імпэратар Рымскай імпэрыі.

Каранацыя Карла Вялікага. Ватыканскі музэй

1805 Ганс Хрысьціян Андэрсэн, дацкі казачнік.

1832Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.

1875Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтакарпарацыі «Крайсьлер».

1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч. Пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай.

У памяці

1968 — загінуў Якуб Харэўскі (ад нараджэньня Новік), удзельнік збройнага Супраціву 1920-х у Заходняй Беларусі, адзін з кіраўнікоў антысавецкага збройнага Супраціву 1940-х.

1995 Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мова альбо сьмерць. Да 100-годзьдзя Пімена Панчанкі

2005Ян Павал II, папа Рымскі.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

2009 Раіса Жук-Грышкевіч, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе, сябра Рады БНР, рэдактарка выданьня «Камунікаты».

Раіса Жук-Грышкевіч