Акторцы Веры Паляковай, жонцы міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея, прапанавалі ўзначаліць Тэатар юнага гледача.
Аб гэтым яна паведаміла ў інтэрвію на першым канале Беларускага радыё.
Зараз у тэатры вакантная пасада дырэктара — мастацкага кіраўніка: у студзені быў звольнены Ўладзімер Савіцкі. Жонка міністра замежных справаў выказалася і наконт беларускай мовы ў Тэатры юнага гледача.
«Вядома. У нас у краіне дзьве дзяржаўныя мовы. Упірацца толькі ў беларускую мову — гэта губляць частку гледачоў, гасьцей гораду. Бо да нас прыяжджаюць госьці, тыя ж расіяне, якія, на жаль, ня ведаюць беларускай мовы. Чаму мы губляем гэтага гледача? У нас ёсьць Купалаўскі, які працуе толькі на беларускай мове. Тэатар рэспубліканскай драматургіі», — сказала Палякова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: затрымалі былога фігуранта справы «Белага легіёну» і IT-спэцыяліста, які зрабіў фота расейскай вайсковай тэхнікіДагэтуль Тэатар юнага гледача працаваў пераважна на беларускай мове. Дырэктара — мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру юнага гледача Ўладзімера Савіцкага звольнілі ў студзені.
У сьнежні 2021 году Савіцкі падрыхтаваў спэктакль «Кантрольнае сачыненьне». Сюжэт наступны: «Шукаючы справядлівасьці, выпускнікі канфліктуюць са школьнай адміністрацыяй. Кагосьці канфлікт забаўляе, хтосьці празь яго бачыць выпрабаваньне чалавечых каштоўнасьцяў. Кожны з бакоў упэўнены ва ўласнай рацыі, але факты і ўчынкі раптоўна даводзяць, што невінаватых няма». Перад прэм’ерным паказам у сацыяльных сетках тэатра зьявілася інфармацыя, што паказ пераносіцца з прычыны хваробы актораў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Беларусь скасавалі плату за ўзаемныя ўваходныя званкі ў роўмінгу