Гэтае азначэньне ёсьць у чарнавіку новага выпуску «Сіняй кнігі дыпляматыі» — урадавага даведніка аб замежнай палітыцы краіны. Пра гэта паведамляе агенцтва «Кёдо Цусін».
Японія прэтэндуе на чатыры паўднёвыя астравы Курыльскай грады — Эторофу, Кунасіры, Сікотан і групу Хабомай — з канца Другой сусьветнай вайны, калі яны былі анэксаваныя Савецкім Саюзам і японцаў зь іх выселілі. У 1956 годзе Масква і Токіё падпісалі дэклярацыю аб завяршэньні ваенных дзеяньняў, аднак мірную дамову так і не заключылі.
Да 2003 году японская дыпляматыя афіцыйна называла выспы «незаконна акупаванымі», а да 2012 году — «спрадвечнымі землямі». З 2012 году ўрад унікаў такіх формулаў, спадзеючыся дасягнуць кампрамісу з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Японія на сайце Алімпіяды-2020 пазначыла Паўднёвыя Курылы як сваеЯпонія была гатовая вярнуцца да дэклярацыі аб астравах 1956 году. У ёй СССР згаджаўся перадаць Японіі выспы Хабомай і Сікотан пасьля падпісаньня мірнай дамовы паміж дзьвюма краінамі. У 2019 годзе прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што пакляўся паставіць кропку ў пытаньні аб Курыльскіх астравах. Аднак перамовы так ні да чаго і не прывялі.
У пачатку сакавіка кіраўнік МЗС Японіі Ёсімаса Хаясі на выступе ў парлямэнце назваў гэтыя тэрыторыі «спрадвечна японскімі». Потым, на асобнай прэс-канфэрэнцыі, ён заявіў, што яны «незаконна акупаваныя». Пасьля гэтага Масква фактычна спыніла мірныя перамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея замарожвае перамовы аб мірнай дамове зь Японіяй. Цяпер фармальна краіны знаходзяцца ў стане вайны