Пра ператрусы паведаміў Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы. Ператрусы зьвязаныя з расьсьледаваньнем у дачыненьні паставак газу. Антыманапольны рэгулятар правярае ролю «Газпрому» ў росьце цэнаў на газ у Эўропе.
Раней кіраўнік Міжнароднага энэргетычнага агенцтва абвінаваціў Расею ў энэргетычным крызісе, які прывёў да закрыцьця эўрапейскіх заводаў, што вырабляюць шырокі асартымэнт прадукцыі — ад угнаеньняў да мэталаў.
30 сакавіка Расея спыніла прапампоўваньне газу трубаправодам «Ямал — Эўропа» праз кампрэсарную станцыю Мальнаў на польска-нямецкай мяжы. Днём 29 сакавіка патокі газу ва ўсходнім кірунку ў Польшчу і Нямеччыну па гэтым трубаправодзе зьнізіліся да нуля. Што стала прычынай спыненьня прапампоўваньня газу, не ўдакладняюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча плянуе цалкам адмовіцца ад расейскай нафты да канца году, ад вугалю — у красавіку-траўніРаней кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на фоне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і наступных жорсткіх заходніх санкцыяў даручыў ураду РФ, Цэнтрабанку Расеі і «Газпрому» да 31 сакавіка перавесьці на рублі разьлікі за газ зь «недружалюбнымі дзяржавамі».
Чальцы «Вялікай сямёркі» (ЗША, Францыя, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада, Італія, Японія) ужо заявілі, што ня стануць купляць у Расеі газ за рублі. Пазьней да гэтай заявы далучыўся ўвесь Эўразьвяз. Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў пагражае, што ў выпадку адмовы купляць газ за рублі пастаўкі спыняцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына папярэдзіла пра магчымыя перабоі ў пастаўках газу з Расеі