Пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 6 красавіка.
У адпаведнасьці з дакумэнтам экспарт мінэральных угнаеньняў зь Беларусі ажыцьцяўляюць «Беларуськалій» і «Беларуская калійная кампанія», а таксама іншыя юрыдычныя асобы паводле разавых ліцэнзіяў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Міністэрства ўпаўнаважана 6 красавіка выдаць такія ліцэнзіі ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Беларуская калійная кампанія».
Іншыя юрыдычныя асобы, зацікаўленыя ў ліцэнзіі, мусяць мець згоду назіральнай рады «Беларуськалію». Перш маюць накіраваць інфармацыю пра ўгоду: аб’ёмы пастаўкі, краіну прызначэньня, пацьверджаньне перадаплаты ня менш як 50% кошту партыі. Рашэньне аб узгадненьні пастаўкі прымаецца цягам трох дзён.
У пастанове таксама апісаны мэханізм адкліканьня ліцэнзіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Істотна падаражэлі паслугі натарыюса. Асабліва для дакумэнтаў, патрэбных за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі забараніў вывозіць з краіны 254 тавары замежнай вытворчасьці