Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 30 сакавіка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гутарка працягвалася амаль гадзіну: абмяркоўваліся, у прыватнасьці, перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія адбыліся 29 сакавіка ў Стамбуле.
Прэзыдэнт Байдэн заявіў, што ЗША маюць намер вылучыць Украіне $500 мільёнаў у выглядзе прамой дапамогі з бюджэту, паведамляе «Голас Амэрыкі».
24 сакавіка, падчас саміту NATO ў Бруселі, Байдэн абвясьціў аб выдзяленьні Ўкраіне 1 млрд даляраў на гуманітарную дапамогу і аб гатоўнасьці ЗША прыняць 100 тысяч уцекачоў з Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн зьвярнуўся да расейцаў: Успомніце 1940-я гады ў Расеі. Менавіта такі жах прынесла ва Ўкраіну расейская армія