Рэфэрэндум аб пытаньні далучэньня да РФ пройдзе ў непрызнанай Рэспубліцы Паўднёвая Асэтыя адбудзецца ў бліжэйшы час, заявіў сьпікер так званага парлямэнта Алан Тадтаеў.
«Народ Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя выкажа сваё меркаваньне аб уваходжаньні ў склад Расеі яшчэ раз на гэтым рэфэрэндуме. У нас усе падставы ўваходжаньня ў склад РФ, ніякіх прававых перашкод для гэтага няма. Галоўнае сёньня — правесьці рэфэрэндум і ўвайсьці ў склад РФ», — сказаў Тадтаеў у камэнтары агенцтву «Рэс».
Раней прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Анатоль Бібілаў заявіў у сераду, што ў Паўднёвай Асэтыі неабходна склікаць рэфэрэндум для ўваходжаньня ў склад Расеі.
Паводле прэс-сакратарка кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі, рэфэрэндум адбудзецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 10 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генштаб: Беларусь далей забясьпечвае Расею аэрадромамі, транспартам і мэдычнай сеткай для вайны супраць Украіны