Паводле матэрыялаў справы, з Латушкі маюць намер спагнаць кампэнсацыю шкоды за «фінансаваньне незапатрабаваных кінапраектаў у 2011 годзе» ў памеры 2,308 млн рублёў, шкоды за «пагромы, падпалы і зьнішчэньне маёмасьці па закліках Каардынацыйнай рады» — 4,163 млн рублёў, піша BNP.
«Довады пракуратуры зводзяцца да таго, што Павал Латушка ўступіў у Каардынацыйную раду [па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі] і такім чынам справакаваў „падпалы і пагромы“. „Падпалы і пагромы“ адбыліся нібыта ў адпаведнасьці з „заклікамі і плянамі“ Каардынацыйнай рады, — гаворыцца ў паведамленьні тэлеграм-каналу кіраўніка НАК. — Паказальна, што ніякіх заклікаў і плянаў Генпракуратурай не прад’яўлена, не прадʼяўлена таксама ні фота, ні відэа падпалаў і пагромаў. Адсутнічаюць заявы пацярпелых і доказы нанесеных якіх-небудзь разбурэньняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мае працы — мой голас. Трэба крычаць, што ва Украіне вайна, якую разьвязала Расея». Беларускія мастакі ствараюць працы пра ЎкраінуПаведамляецца, што Латушка «тройчы патрабаваў аб правядзеньні пасяджэньня па відэаканфэрэнц-сувязі, але суд у патрабаваньнях адмовіў».
У Беларусі ў дачыненьні да Латушкі, які знаходзіцца за мяжой, узбуджаныя крымінальныя справы паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ствараюць «полк „Пагоня“» для баёў за Ўкраіну