Летась прадстаўнік Dr. Theiss казаў, што кампанія «далёкая ад палітыкі».
Пра рашэньне Dr. Theiss спыніць рэкляму на БТ паведаміла нямецка-швэйцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights .
Паводле справаздачы Libereco аб маніторынгу рэклямы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах, апублікаванай летась у сьнежні кампанія Dr. Theiss займала дзявятае месца па колькасьці разьмешчанай платнай рэклямы.
Напрыканцы 2021 года ў адказ на прапанову спыніць рэкляму на БТ прадстаўнік Dr. Theiss заявіў, што кампанія «далёкая ад палітыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы далёкія ад палітыкі». Нямецкая кампанія Dr. Theiss адказала на крытыку за рэкляму на БТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская кампанія прыпыніла рэкляму на БТ пасьля акцыі беларускай дыяспары