Працэс гэты працягнецца прынамсі да 20 красавіка, піша Delfi.
Адзначаецца, што літоўскія перавозьнікі хочуць, каб заяўкі на беларускіх работнікаў разгледзелі прыярытэтным чынам, бо пасьля пачатку вайны літоўскія кампаніі сутыкнуліся з адтокам украінскіх кіроўцаў.
Пытаньне працаўладкаваньня работнікаў з трэціх краін 29 сакавіка вырашалася на паседжаньні парлямэнцкага камітэту эканомікі. Генэральны дырэктар Лягістычнага альянсу Повілас Дрыжас сказаў, што ў Літве з 140 000 работнікаў сфэры транспарту і лягістыкі 80 000 — гэта кіроўцы.
«З гэтых 80 000 70-80% — грамадзяне трэціх краін. Гэта Ўкраіна, Беларусь, Расея, іншыя краіны. Сёньня хачу гаварыць пра Беларусь і Ўкраіну. Пытаньня працаўладкаваньня расейцаў мы не кранаем, бо зараз як прыватны сэктар, так і дзяржава, напэўна, усе віды бізнэсу разумеюць, што аб працаўладкаваньні расейцаў не ідзецца», — адзначыў Дрыжас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва абмежавала памер гатоўкі ў эўра, якую могуць вывезьці грамадзяне Беларусі і Расеі