28 і 29 сакавіка ў пружанскім судзе разглядалася крымінальная справа супраць Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай.
Тэлеграм-канал «Вясны» паведамляе, што жанчыну абвінавачвалі па ч.2 арт.367 КК («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»). Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, Онахава-Жураўлёва пакінула ў тэлеграм-чаце камэнтар з паклёпам на Лукашэнку.
Судзьдзя Бальшакова прысудзіла Вікторыі тры гады «хатняй хіміі».
Вікторыя Онахава-Жураўлёва гадуе 13 дзяцей, 9 зь якіх прыёмныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сумленьне дазваляе Андрэю спакойна спаць ды адчуваць сябе годным чалавекам». Журналіст Андрэй Кузьнечык сустрэўся на «Валадарцы» з жонкай