Украінскі памежнік Раман Грыбаў вярнуўся з расейскага палону ў родную Чаркаскую вобласьць.
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал МУС Украіны.
«Разам са сваімі калегамі ён прадэманстраваў усяму сьвету цьвёрдасьць і сілу ўкраінскага духу, нашу непахіснасьць», — адзначае Тэлеграм-канал.
Раман Грыбаў, які служыў памежнікам на маленькім востраве Зьмяіны на Чорным моры, стаў аўтарам аднаго з найбольш вядомых мэмаў расейска-ўкраінскай вайны.
На прапанову з расейскага ваеннага карабля здацца ў палон, Грыбаў адказаў па радыё: «Русский военный корабль, иди на**й».
Пачаткова меркавалася, што Грыбаў і ўсе памежнікі на востраве Зьмяіны загінулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцы ўкраінскага вострава Зьмяіны жывыя. Яны ў расейскім палоне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі перамовы расейскіх вайскоўцаў з украінскімі памежнікамі, якія адмовіліся здавацца. АЎДЫЁ