Пра гэта паведаміла Zerkalo.io са спасылкай на свае крыніцы ў банку.
Сярод затрыманых таксама першы намесьнік праўленьня Тарас Надольны, намесьнікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзьмітры Ляўданскі. Усе яны фігуруюць у сьпісе дзейнага кіраўніцтва на сайце банку.
Раней пра затрыманьні напісала і «Наша Ніва». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», старшыню праўленьня БелВЭБ Васіля Мацюшэўскага затрымалі паводле артыкула 424 КК — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. Затрымлівалі банкіраў супрацоўнікі ДФР.
Таксама затрымалі сябра праўленьня Анатоля Паўловіча і дырэктара па разьвіцьці банку Аляксея Мажухіна. Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах затрыманьня гэтых людзей няма.
Да 2010 году Васіль Мацюшэўскі працаваў у Нацбанку, потым кіраваў «БПС-Ашчадбанкам». З 2014 па 2018 год займаў пасаду першага намесьніка прэмʼер-міністра Беларусі. Потым стаў старшынём праўленьня Банку БелВЭБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адстаўкі-2018. Якіх міністраў сёлета памяняў Лукашэнка. І дзе яны цяпер