Апэляцыю журналіста Івуліна адхілілі — прысуд застаўся ў сіле

Аляксандар Івулін

Менскі гарадзкі суд разгледзеў апэляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Яе пакінулі без задавальненьня.

Судзьдзя Менскага гарадзкога суду Сьвятлана Чарапанава пастанавіла пакінуць прысуд у сіле. Неўзабаве палітвязьня этапуюць у калёнію, піша «Новы час».

З 12 лютага Аляксандра Івуліна трымаюць у Баранавіцкім СІЗА.

Аляксандра затрымалі летась 3 чэрвеня ў ягонай кватэры. Ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.

19 студзеня 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калёніі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). «Менсктранс» выставіў Аляксандру Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў нібыта за шкоду ад спыненьня руху падчас акцыяў пратэсту.

Віны Івулін не прызнаў, заявіў, што дарог не перакрываў, а тым больш не займаўся арганізацыяй акцыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: Лукашэнка не прыгадаў, каб у Беларусі цяпер журналісты сядзелі ў турме. Насамрэч за кратамі іх 26
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнзура не прапускае малюнкі Грузьдзіловіча, Кузьнечык выхоўвае дзетак празь вершы. Што новага ў палітвязьняў