Пра гэта паведамляе Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў БАМАП з спасылкай на апавяшчэньні МЗС Беларусі.
Пасольства Ўкраіны ў Беларусі паведаміла, што Маторнае (транспартнае) бюро Ўкраіны вырашыла разарваць дамовы аб узаемным прызнаньні страхавых сэртыфікатаў «Зялёная карта» з нацыянальнымі бюро Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
«З 5 красавіка любыя страхавыя сэртыфікаты „зялёная карта“, выдадзеныя расейскімі ці беларускімі страхавымі кампаніямі, лічацца несапраўднымі на тэрыторыі Ўкраіны, а транспартныя сродкі, пры ўмове адсутнасьці адпаведнага ўкраінскага полісу абавязковага страхаваньня цывільна-праўнай адказнасьці, ёсьць незабясьпечанымі (незастрахаванымі)», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце БАМАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэра Сяргея Лазьніцу, ураджэнца Беларусі, выключылі з Украінскай кінаакадэміі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусам-уцекачам на мяжы Ўкраіны з Польшчай напісалі ў пашпартах «Слава Україні!». Памежнікі не камэнтуюць