Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн пракамэнтаваў свае словы аб тым, што Пуцін ня можа заставацца ва ўладзе. Байдэн заявіў, што ягоныя словы былі не афіцыйнай палітычнай пазыцыяй ЗША, а выказваньнем асабістага абурэньня.
«Я не забіраю назад ніводнага слова. Я выказваў маральнае абурэньне паводзінамі Пуціна і дзеяньнямі гэтага чалавека. Я ні тады, ні цяпер не гаварыў аб зьменах у палітыцы. Я не прашу прабачэньня за свае словы», — сказаў Байдэн.
26 сакавіка Джо Байдэн заявіў падчас выступу ў Варшаве, што Пуцін ня можа заставацца ва ўладзе. Пазьней дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў аб нязьменнасьці афіцыйнай палітыкі Злучаных Штатаў і аб тым, што Вашынгтон не прытрымліваецца стратэгіі зьмены рэжыму ў Расеі ці нейкай іншай краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн зьвярнуўся да расейцаў: Успомніце 1940-я гады ў Расеі. Менавіта такі жах прынесла ва Ўкраіну расейская армія