У Магілёве 28 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы грэка-каталіцкага сьвятара Васіля Ягорава.
Яму прысудзілі штраф 1600 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Ягорава затрымалі 25 сакавіка ў Магілёве за налепку «Украина, прости!» на машыне. Зь пятніцы да панядзелка ён знаходзіўся ў ізалятары.
Васіль Ягораў — пробашч парафіі Божай Маці Бялыніцкай. Ён вучыўся ў Івана-Франкоўску і там быў пасьвечаны ў сан сьвятара. Ён шматдзетным бацька і актыўна выступае ў абарону хрысьціянскіх сямейных каштоўнасьцяў. Ягораў таксама ўдзельнічаў у дзейнасьці Дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» (пралайф-рух).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 сакавіка: затрымалі байца MMA, засудзілі мэдсястру, завялі справу за артыкулы ў Вікіпэдыі