Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонную размову са Сьвятланай Ціханоўскай з борту прэзыдэнцкага самалёта.
Як паведамляе Белы дом, Байдэн падзякаваў Ціханоўскай за тое, што яна наведала сёньня ягоную прамову ў Варшаве. Ён падкрэсьліў, што ЗША будуць працягваць падтрымку беларускага народу ў абароне і прасоўваньні правоў чалавека, у тым ліку свабоды выказваньняў, а таксама свабодных і справядлівых выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн зьвярнуўся да расейцаў: Успомніце 1940-я гады ў Расеі. Менавіта такі жах прынесла ва Ўкраіну расейская армія ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі візыту прэзыдэнта ЗША ў Эўропу: аналіз польскага палітоляга. ВІДЭА