Раніцай 26 сакавіка калёна расейскіх вайскоўцаў на бранетэхніцы ўвайшла ў горад-спадарожнік Чарнобыльскай АЭС Славуціч. Гараджане са сьцягамі Ўкраіны выйшлі на пратэст. Расейскія салдаты спрабавалі іх разагнаць: яны стралялі ў паветра і ўжылі сьвятлашумавыя гранаты. У адказ людзі скандавалі «Славуціч – гэта Ўкраіна!» і «Дадому!»