У сустрэчы таксама бралі ўдзел дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пэнгатону Лойд Остын. Гэта першая сустрэча амэрыканскага і ўкраінскага боку на такім узроўні з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Аляксей Рэзьнікаў расказаў у твітэры, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытаньні і супрацоўніцтва ў палітычным і абаронным кірунках паміж Украінай і ЗША.
For the 1st time, meeting in 2+2 format. With @DmytroKuleba we discuss current issues & cooperation in political & defense directions between 🇺🇦-🇺🇸 with @SecDef & @SecBlinken.In the evening we’ll also be present at @POTUS speech on the russian war against Ukraine.Details later. pic.twitter.com/APFcVMxUz1
— Oleksii Reznikov (@oleksiireznikov) March 26, 2022
«Гэты фармат дае нам магчымасьць шукаць практычныя рашэньні як у палітычнай, так і ў абарончай сфэры, каб узмацніць здольнасьць Украіны супрацьстаяць расейскай агрэсіі», — напісаў Кулеба ў твітэры.
Пазьней у фэйсбуку ён расказаў пра вынікі сустрэчы з Байдэнам.
- Байдэн заявіў, што тое, што адбываецца ва Ўкраіне, зьменіць гісторыю ХХІ стагодзьдзя. Сумеснымі намаганьнямі дасягнем таго, каб гэтая зьмена была на нашу з вамі карысьць — на карысьць Украіны, на карысьць вольнага сьвету.
- ЗША непахісна будуць з Украінай ва ўсім. Нішто не прымусіць ЗША аслабіць падтрымку Ўкраіны.
- Байдэн сумесна з міністрам абароны Остынам Лойдам і дзяржаўным сакратаром Энтані Блінкенам выказалі асабістае захапленьне мужнасьцю ўкраінцаў.
У суботу Байдэн павінен выступіць з прамовай, у якой раскажа пра намаганьні ЗША і саюзьнікаў у аказаньні дапамогі Ўкраіне.
У Польшчу Байдэн прыбыў з Брусэлю, дзе ўзяў удзел у самітах NATO і «групы сямі» (G7). Ён таксама правёў перамовы з кіраўніцтвам ЭЗ. Прэзыдэнт ЗША і старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у прыватнасьці аб’явілі аб пляне стварэньня рабочай групы, якая зоймецца зьніжэньнем залежнасьці Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў.