Рада бясьпекі Нагорнага Карабаху накіравала афіцыйны ліст прэзыдэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з просьбай павялічыць колькасьць міратворцаў і ваеннай тэхнікі ў рэгіёне, піша РБК.
«Просім вас перагледзець цяперашнюю колькасьць расійскіх міратворцаў і колькасьць сродкаў, што іх абслугоўваюць, і, адпаведна, павялічыць колькасьць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі», — гаворыцца ў лісьце.
Ва ўпраўленьні дадалі, што ўлады Нагорнага Карабаху сфармавалі канструктыўныя працоўныя адносіны з міратворцамі і гатовыя забясьпечыць асабісты склад кантынгенту неабходнымі ўмовамі для пражываньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ: па падазрэньні ў шпіянажы ў Горадні затрымалі грамадзяніна ПольшчыНапярэдадні, 25 сакавіка, Пуцін абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашынянам сытуацыю ў Нагорным Карабаху, якая склалася ў зоне адказнасьці расійскіх міратворцаў у выніку прасоўваньня УС Азербайджане. Той назваў сытуацыю напружанай.