Расейская «Новая газета» са спасылкай на арабскі тэлеканал «Аль Хадас» паведамляе, што расейская прыватная вайсковая кампанія (ПВК) «Вагнер» нібыта вядзе перамовы з шыіцкай узброенай групоўкай «Хэзбала» аб адпраўцы баевікоў ва Ўкраіну.
Сустрэча прадстаўнікоў расейскай ПВК і «Хэзбалы», паводле «Аль Хадас», адбылася некалькі дзён таму, бакі дамовіліся аб адпраўцы 800 баевікоў «Хэзбалы» ва Ўкраіну для вядзеньня баявых дзеяньняў. Плата за наём аднаго байца складзе 1500 даляраў за месяц.
Як піша «Новая газета», паводле зьвестак арабскіх СМІ, першы этап адпраўкі ваеўнікоў ва Ўкраіну плянуецца на аўторак, 29 сакавіка. 200 байцоў нібыта будуць перакінутыя з Дамаску на вайсковую авіябазу ў Гомельскай вобласьці Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін выказаўся за адпраўку на вайну ва Ўкраіну добраахвотнікаў11 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаўся за адпраўку на вайну ва Ўкраіну добраахвотнікаў, у тым ліку і з-за межаў Расеі.
Па словах міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, такіх заявак паступіла 16 тысяч, болей за ўсё з Блізкага Ўсходу.