Сябра каманды Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька павіншаваў беларусаў з плошчы Незалежнасьці ў Кіеве.
«Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі там, дзе яны фізычна знаходзяцца — па ўсім сьвеце. Але пры гэтым нашыя сэрцы ў Беларусі. Гэтае сьвята аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, якія думаюць пра будучыню, пра новую, незалежную і эўрапейскую Беларусь.
Таму хочацца павіншаваць ад каманды Святланы Ціханоўскай, якая цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Мы прыехалі, каб сказаць пра нашую салідарнасьць і еднасьць з украінцамі, пра нашае разуменьне, што будзе вольная Украіна — будзе і вольная Беларусь», — сказаў Анатоль Лябедзька.
25 сакавіка прадстаўнікі каманды Свьятланы Ціханоўскай прыехалі ў Кіеў, каб правесьці сустрэчы з беларускімі дабраахвотнікамі, беларусамі, якія жывуць ва Ўкраіне, і ўкраінскімі палітыкамі.