З нагоды Дня Волі кніга Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР» выходзіць у аўдыёфармаце на YouTube-канале «Падкасты Свабоды».
Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыўся ўжо больш за 100 гадоў таму — незалежнай Беларусі.
Кніга выходзіць у аўдыёфармаце на YouTube-канале «Падкасты Свабоды», дзе будуць публікавацца начытаныя для вас і іншыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды».
Агульны час гучаньня — 6 гадзін 34 хвіліны. Чытае аўтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вострая Брама», вастрэйшая з кожным днём. Аўдыёархіў легендарнай перадачы