Раней Financial Times паведаміла, што завод вырашыў прыпыніць сваю працу ў Беларусі і ацаніць рэпутацыйныя рызыкі з-за санкцый.
У кітайскай кампаніі гэтую інфармацыю абверглі, паведамляе «РГ».
«Афіцыйных заяў ад Geely Holding не было, а чуткі мы не камэнтуем», – адзначылі ў прэс-службе.
Там таксама дадалі, што завод спынены з прычыны лагістычных цяжкасьцей, вытворчасьць адновяць па меры вырашэньня праблем.
Завод Geely у Беларусі сыйшоў на вакацыі да 1 красавіка з-за «лягістычных цяжкасьцяў».
Таксама па інфармацыі Свабоды ўзьніклі цяжкасьці на беларускім заводзе «Атлант», які вырабляе лядоўні.
«Атлант, дзе я працую, сёньня спыняе працу да панядзелка, няма пены для лядоўняў, яе пастаўлялі з краін Балтыі», – паведаміў на ўмовах ананімнасьці Свабодзе супрацоўнік заводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з заводамі, якія займелі праблемы праз вайну і санкцыі