24 сакавіка ўзброеныя сілы Азэрбайджана парушылі лінію разьмежаваньня
Пра гэта паведамілі ў штабе інфармацыі па Нагорным Карабаху, перадае армянская служба Радыё Свабода.
Як паведамляе Ерэван, у мэтах бясьпекі з вёскі Граморт Аскеранскага раёна былі эвакуяваныя жанчыны і дзеці.
Пазьней у Інфармацыйным штабе паведамілі, што сытуацыя ў вёсках Парух і Граморт знаходзіцца пад кантролем расейскага міратворчага кантынгенту, які дыслакуецца ў Нагорным Карабаху.
«У выніку перамоваў і дадатковых мер бясьпекі прасоўваньне ўзброеных сіл Азэрбайджана прыпыненае, але войскі яшчэ не вярнуліся на зыходнае становішча», — гаворыцца ў паведамленьні штаба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чарнабаеўцы 10-ы раз абстралялі расейскія войскі; новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі. 30-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны