Сусьветная гандлёвая арганізацыя адмовілася прымаць Беларусь у свае шэрагі

Сьцяг СГА

Злучаныя Штаты, Эўразьвяз і ў асноўным заходнія саюзьнікі заблякавалі заяўку Беларусі на ўступленьне ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, заявіўшы, што яе саўдзел ва ўварваньні Расеі ва Ўкраіну робіць яе непрыдатнай для сяброўства ў глябальнай гандлёвай групе.

У чацьвер у дакумэнце, пададзеным у СГА, група краін Захаду заявіла, што рашуча асуджае нічым не справакаваную ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны, ухваленую Беларусьсю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з заводамі, якія займелі праблемы праз вайну і санкцыі

«Мы асуджаем Беларусь за яе саўдзел у агрэсіі Расеі, якая несумяшчальная з каштоўнасьцямі і прынцыпамі СГА і справядлівага парадку, заснаванага на правілах», — гаворыцца ў заяве.

«З гэтых прычын мы прыйшлі да высновы, што Беларусь непрыдатная для ўдзелу ў СГА. Мы ня будзем далей разглядаць яе заяўку на ўступленьне», — гаворыцца ў заяве.

У склад групы ўваходзяць Альбанія, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Канада, Ісьляндыя, Японія, Чарнагорыя, Новая Зэляндыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія, Паўднёвая Карэя і Ўкраіна.

Беларусь вядзе перамовы па далучэньні да СГА ужо больш за 25 гадоў, пачынаючы з 1993 году. Меркавалася, што заяўку на ўступленьне Менск падасьць у 2020 годзе, але гэтаму перашкодзіў палітычны крызіс у краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На пэнсію ўзяла некалькі ўпаковак пампэрсаў — на гэтым усё». Як жыве маці з хворай ляжачай дачкой