«Дыпляматычная акрэдытацыя рэшты супрацоўнікаў беларускага пасольства скасоўваецца, а іх і чальцоў іх сем’яў знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны абвяшчаецца непажаданым. Акрамя таго, пасьля вяртаньня беларускіх дыпляматаў ва Ўкраіну па прынцыпе ўзаемнасьці для іх устанаўліваецца дазвольны рэжым перамяшчэньня за межы 40-кілямэтровай зоны ад цэнтру Кіева. Згодна з артыкулам 25 Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах 1963 году МЗС Украіны таксама анулявала экзэкватуру ганаровага консула Беларусі ў г. Львоў», — паведаміў сьпікер МЗС.
У МЗС дадалі: «Такія рашэньні зьяўляюцца адказам нашай дзяржавы на недружалюбныя дзеяньні Беларусі ў адносінах да супрацоўнікаў дыпляматычных устаноў Украіны ў Менску і Берасьці. Перасьцерагаем беларускія ўлады, што любыя яе далейшыя недружалюбныя крокі ў адносінах да Ўкраіны атрымаюць рашучы адказ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь высылае большасьць украінскіх дыпляматаў і закрывае кансулят у Берасьці23 сакавіка беларускі бок абвясьціў аб скарачэньні складу пасольства Ўкраіны ў Менску і закрыцьці консульства Ўкраіны ў Берасьці. У МЗС Украіны назвалі гэта «недружалюбным крокам» і паабяцалі люстраны адказ.
Перад тым у зьнешнепалітычным ведамстве паведамілі, што беларускі бок запісаў у «шпіёны» супрацоўнікаў украінскай амбасады ў Менску, якія афіцыйна прадстаўляюць розныя ведамствы Ўкраіны: Мінабароны, СБУ, ГНСУ — у шырокі доступ былі выкладзеныя іх пэрсанальныя дадзеныя.
«Разьлічваем, што канчатковай мэтай гэтай правакацыі не зьяўляецца ўзмацненьне антыўкраінскай гістэрыі ў Беларусі, каб апраўдаць падтрымку збройнай агрэсіі Расеі супраць Украіны», — адзначыў Алег Нікаленка.
22 сакавіка агенцтва БелТА паведаміла, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абвінаваціў украінскіх дыпляматаў у Менску ў працы на выведку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паміж расейцамі і беларусамі вялізная розьніца». Украінскі маркетоляг расказаў, якую рэакцыю ў Беларусі выклікала антываенная рэкляма