Хроніка перасьледу 24 сакавіка: затрымалі былога начальніка чэрвеньскай міліцыі

Аляксей Пратаповіч

У Беларусі штодня адбываюцца ператрусы і арышты праціўнікаў улады і вайны супраць Украіны. Ня стаў выключэньнем і дзень 24 сакавіка.

Затрыманьне экс-начальніка Чэрвеньскага РАУС

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне былога начальніка Чэрвеньскага РАУС Аляксея Пратаповіча. З РАУС ён звольніўся яшчэ да пратэстаў, потым працаваў кіраўніком спраў Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэту. Адтуль ён звольніўся пасьля падзей 2020 году.

Падрабязнасьцяў затрыманьня Пратаповіча пакуль няма. Крыніцы мяркуюць, што затрыманьне мае палітычныя матывы і зьвязана з «арганізацыяй пратэстаў», піша «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмітра Дашкевіча знайшлі ў турме на Акрэсьціна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 сакавіка: па году калёніі за абразу Лукашэнкі і сарваны дзяржаўны сьцяг, ад 2 да 2,5 — за налепленыя стыкеры