Пра гэта раніцай 24 сакавіка паведаміла жонка затрыманага ўчора актывіста Наста Дашкевіч.
«Зьміцер знайшоўся сёньня на ІЧУ на Акрэсьціна. Мяркую, што будзе адміністратыўны суд сёньня/заўтра. Ці гэтым усё скончыцца — невядома.
Час цяжкі, але мусім трымацца. Учора быў вельмі складаны дзень. Дзякуй за падтрымку і малітвы», — напісала яна ў Фэйсбуку.
У Зьмітра і Насты Дашкевічаў 23 сакавіка прайшоў ператрус. Вядома, што з кватэры забралі ўсю тэхніку. Наста на свабодзе, але сувязі зь не было да раніцы 24 сакавіка. Зьмітра забралі «людзі ў чорным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 сакавіка: па году калёніі за абразу Лукашэнкі і сарваны дзяржаўны сьцяг, ад 2 да 2,5 — за налепленыя стыкеры