Renault закрывае завод у Маскве

Аўтамабіль Renault. Ілюстрацыйнае фота.

Рада дырэктараў францускай аўтамабільнай кампаніі Renault прыняла рашэньне закрыць завод у Маскве.

«Што датычыцца долі ў „АвтоВАЗе“, Renault Group разглядае даступныя варыянты з улікам цяперашняй сытуацыі, дзейнічаючы адказна ў адносінах да сваіх 45 000 супрацоўнікаў у Расеі», — цытуе «Натоящее время» паведамленьне на афіцыйным сайце кампаніі.

25 лютага, на наступны дзень пасьля нападу Расеі на Ўкраіну, маскоўскі завод Renault прыпыніў працу з прычыны, як абвяшчалася, перабояў у пастаўцы камплектных частак.

Колькасьць рабочых на прадпрыемстве Renault — больш як 4 тысячы чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць Bosch пачалі расьсьледаваньне: іх запчасткі знайшлі ў расейскіх вайсковых машынах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея і Беларусь будуць адкінутыя на паўстагодзьдзя назад». Як беларусы ўжо сёньня застаюцца бяз працы і што будзе з эканомікай заўтра